|   У Дзень салідарнасьці з Беларусьсю а 19 гадзіне 
              па польскаму часу перад амбасадай Расеі у Варшаве адбылася чарговая 
              акцыя салідарнасьці з Беларусьсю. У ей прыняла удзел болей 30 палякаў 
              і беларусаў. На пачатку акцыі адбыўся пэрфоманс — «Перацягванне 
              інтэграцыйнага канату». Частка прысутных, падзяліўшыся на дзьве 
              групы — адны ў масках з выявай Аляксандра Лукашэнкі, а другія — 
              Уладзімера Пуціна, пад музыку «Эй, ухнем» перацягвалі вяроўку, зачэпленую 
              з двух бакоў за чалавека ў кашульцы з надпісам «Беларусь». «Беларусь», 
              аднак не паддалася і ў выніку перакінула іх усіх. 
            Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць зьніклых беларускіх 
              палітыкаў, заявілі пра неабходнасьць спыненьня Расеяй падтрымкі 
              беларускага рэжыму, а потым пад гітару сьпявалі беларускія песьні. 
             
            Акцыі былі арганізаваныя сябрамі «Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі 
              ў Беларусі». 
              
            Хартия-97 
             
             
               
             |