|   У Антвэрпане ў беларускай парафіі адбыўся малебен 
              за беларускі народ. Набажэнства было зладжана з нагоды Дня салідарнасьці, 
              які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца.  
            Падчас малебну вернікі прасілі Бога абараніць Беларусь ад варожае 
              крыўды, загаіць народныя раны, дапамагчы перамагчы ўсе цяжкасьці 
              і цярпеньні, а таксама спаслаць «Беларускаму народу ахвярных слугаў, 
              якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго 
              да лепшае долі».  
            Малебен завершыўся духоўным гімнам-малітвай «Магутны Божа». 
             
             
              Хартия-97 
               
               
             |