20-цідзённая галадоўка «Маладога Фронту» спыненая

20.06.2006

17 чэрвеня адбылася прэссавая канфэрэнцыя, на якой сустаршыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч ад імя ўсіх удзельнікаў галадоўкі абвесьціў аб спыненьні гэтае акцыі.

Як патлумачыў сам Зьміцер, асноўнаю прычынаю спыненьня акцыі зьяўляецца рэзкае пагаршэньне здароўя яе ўдзельнікаў. Таксама адной з прычынаў ёсьць вельмі моцны ціск з боку спэцслужбаў на гаспадароў кватэры, у якой апошні тыдзень знаходзіліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. На прэс-канфэрэнцыі прысутнічалі ўсе дзевяць чалавек, якія апошнімі ўдзельнічалі ў галадоўцы. Сярод іх была й Наста Азарка, якая ўчора была шпіталізаваная. Яна паведаміла, што адчувае сябе ўжо больш-меньш нармалёва.