|   ЗША і Эўразьвяз асуджаюць гвалтоўныя дзеяньні беларускіх 
              уладаў ў дачыненьні да беларускай апазыцыі і будуць падтрымліваць 
              «дэмакратычныя імкненьні беларускага народу і супрацоўнічаць зь 
              ім з тым, каб умацаваць дэмакратычныя інстытуты, грамадзянскую супольнасьць 
              і незалежныя мэдыі ў гэтай краіне». 
             Пра гэта гаворыцца ў прынятай сёньня заключнай заяве эўрапейска-амэрыканскага 
              саміту ў Вене, пад якой падпісаліся прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, аўстрыйскі 
              канцлер Вольфганг Шусэль і прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу. 
             
            Заключны дакумэнт венскага саміту закранае самыя розныя пытаньні 
              двухбаковага супрацоўніцтва — у тым ліку сумесныя дзеяньні ў барацьбе 
              з тэрарызмам, захаваньне правоў чалавека ва ўсім сьвеце, агульныя 
              падыходы да праблемы энэрганадзейнасьці. 
             
              Радыё Свабода 
               
               
             |