Дэпутаты Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі 
                      па бяспецы і супрацы ў Еўропе жадаюць абмеркаваць «беларускае 
                      пытанне». Дыскусію па становішчы ў Беларусі арганізуе кіраўнік 
                      адмысловаў групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі 
                      АБСЕ, дэпутат нямецкага Бундэстагу Ута Цапф. Да ўдзелу ў 
                      дыскусіі, якая мае адбыцца ў сераду, запрошаная афіцыйная 
                      дэлегацыя беларускага парламенту на чале з намеснікам старшыні 
                      Палаты прадстаўнікоў Сяргеям Забалотцам, а таксама кіраўнікі 
                      апазіцыйных Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін 
                      і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. 
                     
                      
                    www.dw-world.de 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |