|    4 ліпеня да выканання сваіх абавязкаў прыступіў 
              прадстаўнік Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю Жан-Эрык Хольцапфель. 
              Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН паведаміў галава прадстаўніцтва Еўракамісіі 
              ў Беларусі і Украіне, амбасадар Ен Боўг. 
            Ён адзначыў, што асноўным месцазнаходжаннем Хольцапфеля стане Кіеў, 
              дзе размешчаная рэзідэнцыя прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне 
              і Беларусі. Часовы павераны, падсправаздачны кіраўніку прадстаўніцтва, 
              будзе выступаць ад яго імя, а таксама здзяйсняць кантроль над мінскім 
              офісам праграмы Еўрасаюза падтрымкі краінаў СНД.  
            Прызначэнне прадстаўніка Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю дазволіць 
              пашырыць прысутнасць саюза ў рэспубліцы, а таксама актывізаваць 
              супрацоўніцтва з беларускім грамадствам, мясцовымі ўладамі, прадстаўнікамі 
              бізнесу і СМІ. 
              
            Еўрапейскае 
              радыё для Беларусi 
             
                       
               
             |