|    Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую 
              і Аляксандра Шалайку абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая 
              парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. Ад 21 лютага актывістаў «Партнэрства» 
              трымалі пад вартай сьледчага ізалятару КДБ. Потым Эніру Браніцкую 
              і Аляксандра Шалайку перавялі на Валадарку. Суд быў прызначаны на 
              20 ліпеня. 
            Магчыма, перанос даты судовага паседжаньня зьвязаны зь пераездам 
              Цэнтральнага суду Менску ў новы будынак на вуліцу Кірава. Раней 
              будынак належаў Нацыянальнаму гуманітарнаму ліцэю імя Якуба Коласа. 
              Мікола Астрэйка і Цімафей Дранчук былі навучэнцамі гэтага ліцэю. 
             
              Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
             
                       
               
             |