|    7 лiпеня ў Берасцi прайшоў флэшмоб з нагоды шостай 
              гадавiны знiкнення беларускага журналiста i аператара Грамадскага 
              расейскага тэлебачання Дзмiтрыя Завадскага.  
            Пятнаццаць актывiстаў кампанii «За Свабоду» расцягнулiся ўздоўж 
              адной з цэнтральных вулiц горада — Пушкiнскай, трымаючы ў руках 
              яго партрэты. Найбольш зацiкаўленым людзям раздавалася кнiжка «Рэалii 
              беларускай журналiстыкi» , выдадзеная Фундацыяй iмя Дзмiтрыя Завадскага. 
              Пераважная большасць мiнакоў горача вiтала i падтрымлiвала флэшмобераў. 
            Нагадаем, што шэсць гадоў таму, 7 лiпеня 2000 года Дзмiтрый Завадскi 
              быў скрадзены пры невысветленых абставiнах. 27 лiстапада 2003 года 
              суд прызнаў яго памерлым. Сапраўдныя абставiны знiкнення журналiста 
              да гэтага часу невядомыя. 
             
                       
               
             |