|    Спэцназаўцы разагналі жывы ланцуг, прымеркаваны 
              да шостай гадавіны з дня зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. 
             Байцы спэцназу штурхалі людзей у сьпіны да плошчы Перамогі. Паплечнікаў 
              Аляксандра Казуліна, якія прыйшлі на плошчу ў чырвоных майках зь 
              ягоным партрэтам, выціснулі да Палацу прафсаюзаў.  
            Калі ўдзельнікі акцыі спусьціліся ў падземны пераход, што на плошчы 
              Перамогі, спэцназаўцы сышлі. Некалькі дзясяткаў чалавек на чале 
              з Анатолем Лябедзькам вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу і прастаялі 
              там каля гадзіны з партрэтамі Зьмітра Завадзкага.  
            У выніку разгону акцыі затрымалі каля дзясятка чалавек. У аўтобусе 
              ў затрыманых адабралі значкі «За свабоду» і бел-чырвона-белыя сьцягі. 
              Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў. 
             
             
              Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
             
               
               
             |