|    У Бабруйску 7 ліпеня прайшоў флэш-моб у падтрымку 
              свабоды слова ў Беларусі. Каля 20 маладых людзей сабраліся ў цэнтры 
              гораду на плошчы Перамогі і чыталі кнігу «Рэаліі беларускай журналістыкі». 
              Мінакі цікавіліся акцыяй, падыходзілі і пыталі, што гэта значыць. 
              Удзельнікі флэш-мобу тлумачылі, што сваімі дзеяньнямі яны хочуць 
              прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў, зь якімі сутыкаюцца беларускія 
              журналісты, а таксама дарылі гэтую кнігу мінакам. Адзін з удзельнікаў 
              акцыі — намесьнік старшыні арганізацыі «Малады Фронт» Валер Мацкевіч 
              у размове з нашым карэспандэнтам адзначыў: «Вельмі добра, што акцыі 
              памяці Юрыя Завадзкага прайшлі па ўсёй Беларусі. Гэта сьведчыць 
              аб тым, што людзі неабыякавыя да праблемаў беларускай журналістыкі. 
              Яны разумеюць, што праблема свабоды слова ўплывае і на іх уласную 
              свабоду. Журналісты — гэта не палітыкі. Яны не заклікаюць і не ангажуюць, 
              а толькі канстатуюць факты. Тым больш дзіка гучаць заявы кшталту 
              «аказаўся не ў той час і не ў тым месцы», таму і пацярпеў... Людзі 
              з дэмакратычнай плыні памятаюць і паважаюць Дзьмітрыя Завадзкага. 
              Ён заўсёды працаваў у гушчы падзей, што стрымлівала прадстаўнікоў 
              сілавых ведамстваў ад прымяненьня грубай сілы, бо трапіць у аб’ектыў 
              Завадзкага нікому зь іх не хацелася.» 
            Акцыя доўжылася каля 15–20 хвілінаў. За гэты час побач ні было 
              ні аднаго супрацоўніка міліцыі.  
              
            Марыя Кароль 
              belngo.info  
                       
               
             |