|    7 ліпеня споўнілася шэсьць год як зьнік аператар 
              ОРТ Зміцер Завадскі. С гэтай нагоды актывісты салігорскага «Маладога 
              Фронта» і Партыі БНФ арганізавалі акцыю салідарнасці з сям`ёй журналіста. 
              Людзі сядзелі на сцэне, якая знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Салігорску 
              каля 40 хвілін, трымаючы у руках партрэты Зміцера Завадскага. 8 
              ліпеня салігорскія актывісты дэмакратычнага руху увечары вывесілі 
              ў цэнтры горада рсьцяжку «Мы помним», да якой былі прымацаваны партрэты 
              зьніклых і палітвязьняў, і выставілі дзесяткі свечак.  
            Пэўна, фактар колькасці гледачоў не дазволіў міліцыянтам, якія 
              знаходзіліся непадалёк затрымаць арганізатараў і зняць транспарант 
              на працягу 35 хвілін. Пасьля таго, як натоўп значна зменшыўся, супрацошнікі 
              праваахоўных органаў спрабавалі затрымаць моладзь, якая ладзіла 
              акцыю: міліцыянты наведвалі кватэры актывістаў і перасьледвалі іх 
              па гораду на аўтамабілях. Абышлося без затрыманняў. 
              
            Хартия-97 
                       
               
             |