|    16 ліпеня ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці 
              з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Украінскія 
              і беларускія грамадзкія актывісты хадзілі з беларускімі і украінскімі 
              сцягамі па цэнтральным вуліцам Кіева і распаўсюджавалі ўлеткі, якія 
              распавядалі аб сытуацыі ў Беларусі. 
            «Мы, украінскія і беларускія грамадзянскія актывісты з розных арганізацыяў, 
              лічым, што праблемы ўціску правоў чалавека і палітычны пераслед 
              не могуць быць унутранай праблемаў дзяржавы. І заклікаем украінскіх 
              урадавых чыноўнікаў выказаць пратэст палітычна матываваным судовым 
              працэсам, што адбываюцца ў Беларусі», — адзначаецца ў лістоўкаў. 
            Найбольшую цікавасць лістоўкі выклікалі ў намётавым мястэчку на 
              Майдане, які быў пастаўлены ў знак пратэсту супраць фармаваньня 
              кааліцыі камуністаў, сацыялістаў і Партыі рэгіёнаў.  
              
            Хартия-97 
                       
               
             |