|    16 ліпеня беларусы Масквы сабраліся каля помніка 
              беларускаму паэту Янку Купалу на Кутузаўскім прашпэкце, каб выказаць 
              падтрымку палітвязьням, а таксама ўзгадаць зьніклых змагароў за 
              свабоду Беларусі. «Гэтае месца ўжо зрабілася сымбалічным, гэта сапраўдная 
              беларуская тэрыторыя свабоды ў Маскве», — адзначылі ўдзельнікі 
              акцыі.  
              
            Хартия-97 
             
                       
               
             |