|    Больш за два дзесяткі чалавек выйшлі на цэнтральную 
              плошчу Салігорска з запаленымі сьвечкамі й партрэтамі палітвязьняў, 
              зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. 
            Недзе з паловы на восьмую вечара на плошчы зьявіліся супрацоўнікі 
              міліцыі, якія пачалі пагражаць і абражаць удзельнікаў акцыі. Капітан 
              міліцыі Драбудзька Мікалай, ужо вядомы сваім жорсткім стаўленьнем 
              да актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху і сваёй бездухоўнасьцю, 
              нецэнзурна лаяўся і абражаў моладзь, а таксама пагражаў "прыстрэліць 
              братоў Шылаў, таму што яны не зьяўляюцца на камісіі, а Ян яшчэ й 
              у пракуратуру ды «асьмельваюцца яшчэ арганізоўваць грамадзкія акцыі 
              перад гарвыканкамам».  
            Аднак ні пагрозы, ні некалькі дзесяткаў міліцыянтаў, якія сабраліся 
              на плошчы, не спужалі салігорцаў, якія ў 20.00 выстраіліся ў ланцужок 
              Салідарнасьці. Міліцыя не перашкаджала правядзеньню акцыі, толькі 
              здымала ўдзельнікаў на лічбавы здымкач. Затрыманьняў не было. 
              Вось што зазначыў адзін з арганізатараў акцыі: 
             — Гэта ўжо шостая вулічная акцыя, прысьвечаная Дню Салідарнасьці, 
              у нашым горадзе. Добра, што яна стала ўжо ў горадзе шахцёраў традыцыйнай 
              і салігорцы станоўчы рэагуюць ня яе. Прыемны й той факт, што на 
              Дзень Салідарнасьці прыходзіць як моладзь, гэтак і старыя людзі, 
              бацькі зь дзецьмі — прыемна, што ёсьць такія людзі.  
              
            Пресс-служба МФ 
                       
               
             |