|    У Варшаве 16 ліпеня адбылася шэсьце салідарнасьці 
              з Беларусьсю, у якім прыняла ўдзел больш за 200 чалавек: беларускія 
              студэнты, выключаныя з беларускіх ВНУ за грамадзянскую пазыцыю, 
              мясцовыя беларусы, простыя палякі, а таксама вядомыя дзечы, як напрыклад, 
              былы мэр Варшавы Мацей Свенціцкі.  
            Акцыя распачалася у цэнтры «Старога горада», адкуль калонна, пад 
              дзясяткамі бела-чырвона-белых сцягоў, а таксама з 10-метровым сцягам 
              рушыла па цэнтральным вуліцам Варшавы пад расейскую амбасаду.  
            Пад расейскай амбасадай адбыўся мітынг, падчас якога беларуская 
              моладзь скандавала «Ганьба!» у адносінах да падтрымкі Расеяй рэжыму 
              Лукашенкі. Акцыя скончылася імправізаваным акустычным канцэртам 
              пад амбасадай. 
             
            Хартия-97 
                       
               
             |