|    16 ліпеня ў Баранавічах у цэнтры гораду праводзілася 
              штомесячная акцыя Дзень Салідарнасьці. На плошчы Леніна міліцыянтамі 
              былі затрыманыя сямёра моладзевых актывістаў, шасьцёра з якіх непаўнагадовыя. 
              Іх даставілі ў пастарунак і чатыры гадзіны трымалі там, склаўшы 
              адміністратыўны пратакол толькі на паўнагадовую Юлію Харкевіч.  
            Усіх затрыманых зьнялі на відэа, зьнялі адбіткі пальцаў, аказвалі 
              псіхалагічны ціск: пагражалі пасадзіць у камеру, стварыць праблемы 
              на працы ў бацькоў. Адпусьцілі непаўнагадовых толькі пасьля 12 гадзінаў 
              начы. У адной з дзяўчат, якая мела праблемы са здароўем, быў пры 
              сабе кардыёстымулятар, але нягледзячы на гэта, міліцыянты не пагаджаліся 
              адпусьціць яе дадому раней. Бацькі непаўнагадовых абураныя паводзінамі 
              міліцыянтаў і зьбіраюцца накіраваць скаргі ў пракуратуру. 
            17 ліпеня павінен быў адбыцца суд над затрыманай Юліяй Харкевіч, 
              але судзьдзя накіраваў пратакол на дапрацоўку ў органы міліцыі з-за 
              наяўнасьці недакладнасьцяў і перанёс разгляд справы на нявызначаны 
              тэрмін. 
              
            Хартия-97 
               
               
             |