|    Увечары 16 ліпеня ў Гародні каля палацу прафсаюзаў 
              прайшла традыцыйная акцыя Cалідарнасьці. Аднак людзі з запаленымі 
              сьвечкамі змаглі прастаяць зусім ня доўга. Пяцёх чалавек Аб’яднанай 
              грамадзянскай партыі, сярод якіх старшыня рэгіянальнай структуры 
              Юры Істомін, былі затрыманыя міліцыяй. Затрыманых сябраў АГП завезьлі 
              ў Ленінскі РАУС Гародні, дзе яны мусілі даць пісьмовыя тлумачэньні. 
              Пасьля гэтага ўсіх затрыманых адпусьцілі. 
              
            Весна-96 
               
               
             |