Македонія далучылася да санкцыяў Эўразьвязу 
                      ў дачыненьні да беларускага кіраўніцтва і стала дзесятай 
                      эўрапейскай краінай па-за гэтай арганізацыяй, якая асудзіла 
                      фальсыфікацыі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня ў 
                      часе прэзыдэнцкіх выбараў ды брутальныя дзеяньні ўладаў 
                      у дачыненьні да мірных дэманстрантаў. 
                     Нагадаем, што акрамя краінаў Эўразьвязу ў падтрымку візавых 
                      і фінансавых санкцый ужо выступілі ўрады Альбаніі, Баўгарыі, 
                      Босьніі і Герцагавіны, Ісьляндыі, Ліхтэнштэйна, Румыніі, 
                      Нарвэгіі, Сэрбіі ды Харватыі.  
                    Тым часам міністар замежных справаў Аўстрыі Урзуля Плясьнік, 
                      камэнтуючы нядаўні прысуд (пяць з паловай гадоў зьняволеньня) 
                      аднаму з арганізатараў мірнай дэманстрацыі ў Менску Аляксандру 
                      Казуліну, заявіла, што «падобнае пакараньне ёсьць зьнявагай 
                      элемэнтарных дэмакратычных правоў і свабодаў, спробай наступу 
                      на плюралістычныя сілы ды жаданьнем падавіць кансалідацыю 
                      дэмакратычнай апазыцыі», піша «Oesterreich Journal». 
                      
                    Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |