Жудаснымі затрыманнямі скончылася акцыя ў падтрымку Казуліна

24.07.2006

Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху Салігорска увечары 22 ліпеня здзейснілі акцыю ў падтрымку палітзьняволеннага Аляксандра Казуліна. На цэнтральнай плошчы горада моладзь запаліла свечкі ды вывесіла партрэты экс-кандыдата ў Прэзідэнты. Свечы прыцягвалі ўвагу салігорцаў і праз некалькі хвілін сабраўся вялізарны натоўп.

Хлопцы раздавалі мінікам улёткі, у якіх распавядалася пра ілжывы прысуд былому рэктару БДУ Аляксандрам Казуліным ды заклікам праявіць чалавечую Салідарнасць з палітвязьнямі. Праз 20 хвілін на плошчы з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, з ужываннем гвалту яны зацягнулі лідэра салігорскіх маладафронтаўцаў Івана Шылу, які раздаваў улёткі, ў аўтамабіль.

Ягонага брата Іллю, фатаграфуючага затрымання міліцыянты таксама паспрабавалі затрымаць. Але хлопец пытаўся збегчы. У выніку быў моцна зьбіты міліцыянтамі і ў кайданках дастаўлены ў пастарунак.

Івана Шылу ў машыне таксама жорстка зьбівалі. У хлопцы застаўся нават апёк-гэта «праваахоўныя» органы закінулі яму цыгарэту у швэдар. Перад пастарункам моладзевага актывіста таксама зьбівалі некалькі супрацоўнікаў міліцыі. На гэтым затрыманні не скончыліся: двух салігорцаў, якія абураліся незаконнымі дзеяннямі міліцыі ў дачыненні падлеткаў таксама даставілі ў пастарунак. На дадзены момант іх лёс невядомы.

Міліцыянты спрабавалі затрымаць яшчэ некалькіх людзей, але ім пашанцавала збегчы. На Шылаў былі складзены пратаколы аб удзеле у несанкцанаванным пікеце і пасьля таго як за хлопцамі прыйшлі бацькі, іх адпусьцілі. Уладзімір Шыла, бацька затрыманных актывістаў «Маладога Фронту» будзе абскарджаваць незаконнае затрыманне і дзеянні міліцыянтаў: ужо ў панядзелак будзе перадана скарга ў пракуратуру. Некалькі гледачаў яшчэ на плошчы прапанавалі быць сведкамі з боку дэмакратычных актывістаў.

Вось такім чынам улада раправілася з удзельнікамі акцыі ў падтрымку А. Казуліна. Больш за ўсе іх спужаў змест улётак, дзе было напісана пра падрабязнасьці затрымання Казуліна і суд на ім. Улада баіцца Праўды.
«Сёння мы працягнулі ладзіць акцыі ўпадтрымку палітзьняволенных. Зараз шмат спрэчак, хто сапраўдны дэмакратычны лідэр, хто як правёў выбарчую кампанію. Але для мяне гэта ня значыць, што Казуліна ня трэбы падтрымліваць, таму што ён ня быў «адзіны». Ён такі ж палітвязьня, зараз ён знаходзіцца ў цяжкіх умовах. Вызваліць яго мы ня можам, але праявіць Салідарнасць ды інфармаваць людзей мя здольны», — зазначыў Іван Шыла.



Пресс-служба СМФ