|    У суботу 29 ліпеня а 9-й на стадыёне «Вымпел» 
              у Парку Чалюскінцаў пачнецца Х футбольны турнір «Кубак Свабоды» 
              памяці Генадзя Карпенкі. У ім возьмуць удзел каманды ПКБ, БНФ, АГП, 
              БСДП (Г), зборная «нячэсных журналістаў». Прадэманстраваць сваю 
              спартовую форму мусіць і Анатоль Лябедзька, які 26 ліпеня павінен 
              быў выйсьці з Акрэсьціна, а палітыкі – сапраўдную еднасьць дэмакратычных 
              сілаў на футбольным полі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. 
              
            Наша ніва 
                       
               
             |