|    Сёньня ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку моладзевага 
              актывіста Дзяніса Дзянісава, які 22 ліпеня быў выкрадзены невядомымі 
              людзьмі, моцна зьбіты і вывезены за межы сталіцы. Каля дзясятка 
              маладзёнаў завязалі сабе чорнымі стужкамі рты і сталі ў ланцуг, 
              закінуўшы рукі за галаву. «Мы лічым, што Дзяніса перасьледуюць за 
              яго грамадзянскую пазыцыю і гэта недапушчальна», — гаварылася ва 
              ўлётках, якія раздавалі на вуліцы Маскоўскай паплечнікі актывіста. 
              
            «Наша ніва» 
            
                       
               
             |