|    27 ліпеня — 16 гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці 
              Беларусі. Беларускія студэнты, выключаныя з вузаў за ўдзел у акцыях 
              пратэсту і якія зараз навучаюцца ў Польшчы па стыпэндыяльнай праграме 
              імя Кастуся Каліноўскага, зьбіраюцца прыйсьці 27 ліпеня ў 13.00 
              да беларускай амбасады ў Варшаве і павіншаваць прадстаўнікоў рэжыму 
              Лукашэнкі з сапраўдным Днём незалежнасьці. 
            «Нажаль, сёньняшні аўтарытарны беларускі рэжым не прызнае і не 
              адзначае гэтую дату. Але мы, беларускія студэнты, адлічаныя з ВНУ 
              за сваю грамадзкую дзейнасьць і палітычныя перакананьні, не забываем 
              сапраўдную гісторыю сваей Радзімы», — заяўляюць студэнты. 
            У праграме акцыі: перадача торту й сьвяточнага звароту да беларускай 
              дыпмісіі, адпраўка віншавальных паштовак рэктарам беларускіх ВНУ, 
              адкуль выключаюць студэнтаў за палітычныя погляды, сьпяваньне нацыянальнага 
              гімну й ушанаваньне сапраўдных герояў Беларусі. 
              
            Хартия-97 
                       
               
             |