Прадстаўнікі моладзевага апазыцыйнага руху вывесілі
некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў у цэнтры Менску. Колькі гадзінаў
сьцяг правісеў на плошчы Калініна. На плошчы Перамогі група юнакоў
запусьціла сьцяг на балёніках. Над праспэктам Незалежнасьці паўгадзіны
ляталі балёнікі зь бел-чырвона-белымі стужкамі.
У дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце моладзевыя
актывісты вырашылі ня ладзіць вулічных акцый у сталіцы, бо шмат
хто з моладзевых арганізацый цяпер знаходзіцца ў суседняй Украіне.
Затое маладыя апазыцыянэры запэўнілі, што цягам дня на менскіх вуліцах
будуць зьяўляцца нацыянальныя сьцягі.
Менская міліцыя ад 14-й гадзіны дня працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
На Кастрычніцкай плошчы й плошчы Якуба Коласа каля кожнага выхаду
з мэтро дзяжураць міліцыянты патрульна-паставой службы, у прылеглых
дварах — аўтобусы са спэцназаўцамі.
Любоў Лунёва
Радые Свабода
|