|    Грамадзкія і партыйныя арганізацыі Гомельскай 
              вобласьці абагульнілі зьвесткі аб арыштах, штрафах і іншых формах 
              перасьледу, якім падвяргаліся грамадзкія актывісты за апошнія месяцы. 
              У пэрыяд, які прайшоў з канца мінулага году, ня меней чым 44 чалавекі 
              з Гомельшчыны былі пакараныя ў сувязі з удзелам у перадвыбарчай 
              агітацыі, распаўсюдзе незалежных выданьняў і акцыях пратэсту.Найбольшая 
              колькасьць сярод іх — 26 чалавек — падвергліся арыштам (у тым ліку 
              4 дзяўчыны). На 15 сутак былі пасаджаныя дзесяць грамадзянаў, на 
              10 — трое, на 8 — адзін, на 7 сутак – восем, на 5 — трое. А Ўладзімер 
              Кацора, які ў час прэзыдэнцкіх выбараў быў кіраўніком абласнога 
              штабу А. Мілінкевіча, быў арыштаваны двойчы — на 8 і на 10 сутак. 
              Больш за ўсё арыштаваных — з Гомеля і Сьветлагорскага раёну: па 
              9 чалавек; у Жыткавіцкім раёне, Мазыры і Калінкавічах – па 2, па 
              адным — у Рагачове і Рэчыцы. Афіцыйныя прычыны арыштаў — дробнае 
              хуліганства (14 выпадкаў), удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 
              (8 выпадкаў), парушэньне парадку пікетаваньня (3 выпадкі — калі 
              ў час перадвыбарчай агітацыі актывісты стаялі на вуліцах з партрэтамі 
              А. Мілінкевіча), непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (2 выпадкі) 
              і зьнявага супрацоўніка выканкаму (1 выпадак). 
            Сярод тых, хто «парушалі парадак», «аказвалі непадпарадкаваньне 
              супрацоўнікам міліцыі» і «выкрыквалі лёзунгі» — найчасьцей студэнты 
              і моладзь, аднак ёсць і пэнсіянэр, урач, юрыст... Паводле зьвестак 
              Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня «Прававая 
              ініцыятыва», некаторыя з арыштаваных падвяргаліся таксама штрафам. 
            Ня менш 14-і грамадзянаў у гэтым сьпісе былі «толькі» аштрафаваныя: 
              зь іх 5 — у Сьветлагорску, 3 — у Жлобіне, 2 — у Гомелі, па адным 
              — у Брагіне, Добрушы, Мазыры і Рагачове. Агульная сума штрафаў склала 
              ня менш за 3 628 000 руб. Шэраг актывістаў страцілі працу ці вучобу, 
              на многіх аказваўся ўціск з боку адміністрацыі па месцы працы альбо 
              навучаньня. 
              
            Тэльман Масьлюкоў 
              belngo.info 
               
               
             |