|    Сусьветны Банк заявіў, што ў Беларусі «самая складаная 
              й цяжкая» падаткавая сыстэма ў сьвеце. Дасьледаваньні праводзіліся 
              ў 155 краінах, зь якіх Беларусь заняла апошняе месца. Калі прадпрыемства, 
              якое працуе ў Беларусі, заплоціць усе падаткі, то, паводле аўтараў, 
              іхная сума перавысіць памер валавага прыбытку, склаўшы 121,8% ад 
              яе. Прытым кампанія мусіць зрабіць цягам году 113 падаткавых выплатаў 
              тром розным арганізацыям, затраціўшы на гэта 1188 гадзінаў. Сярэднія 
              паказьнікі ў краінаў рэгіёну — 45 выплатаў агульнай сумай 50% ад 
              валавага прыбытку, на якія сыходзіць 435 гадзінаў. «Высокія падаткі 
              вядуць бізнэс у цень, што не спрыяе павелічэньню дзяржбюджэту» — 
              зазначаюць спэцыялісты Сусьветнага банку.  
             
             
              БДГ 
               
               
             |