|    16 жніўня беларускія студэнты, якія былі выключаны 
              з навучальных установаў за свае палітычныя погляды і зараз навучаюцца 
              ў Польшчы па Праграме імя Кастуся Каліноўскага, правялі ў Кракаве 
              акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем’ямі зніклых 
              палітыкаў. А 22 гадзіне студэнты запалілі белыя і чырвоныя свечкі 
              на галоўнай плошчы горада каля помніку Адаму Міцкевічу. У акцыі 
              прынялі ўдзел 50 чалавек. Падчас мерапрыемства студэнты праспявалі 
              нацыянальны гімн «Магутны Божа» і з бела-чырвона-белымі сцягамі 
              прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду.  
             
              Хартия-97  
                       
               
             |