|    Сёньня з турмы на Валадарскага на волю выйшлі 
              актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» Эніра Браніцкая 
              і Аляксандар Шалайка. Яны адбылі 6 месяцаў зьняволеньня за ўдзел 
              у незарэгістраванай арганізацыі. 
             Аляксадар Шалайка паведаміў, што калі яны сядзелі ў сьледчым ізалятары 
              КДБ «Амэрыканка», сьледчыя КДБ казалі ім, што пра іх на волі ўсе 
              забыліся, і што ніхто не цікавіцца іх лёсам. Апрача таго, Аляксандар 
              і Эніра сказалі, што іх сваякам давялося значна горш, чым ім самім. 
              Вызваленыя расказалі пра ўмовы ўтрыманьня. Паводле актывістаў «Партнэрства», 
              у турме КДБ умовы значна лепшыя, чым у турме на Валадарскага. На 
              думку Аляксандра Шалайкі, калі б яны яшчэ нейкі час праседзелі ў 
              камэры — так званай «асуждзёнцы» — то, ўлічваючы вільготнасьць і 
              задуху, можна было б атрымаць нейкае хранічнае захворваньне.  
            Аляксандар Шалайка адразу паехаў са сваякамі дахаты. У яго маленькае 
              дзіця і цяжарная жонка. Эніра Браніцкая яшчэ некі час размаўляла 
              са сваімі сябрамі і журналістамі.  
            За кратамі турмы на Валадарскага застаюцца Мікола Астрэйка і Цімафей 
              Дранчук. Яны асуджаныя адпаведна на 2 і 1 год зьняволеньня.  
             
             
               Радыё Свабода 
               
               
             |