Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу
і канцэрту з нагоды наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным
сувэрэнітэце Беларусі.
Гэтае мерапрыемства, з удзелам гуртоў «NRM», «Крама», «Таварыш
Маўзэр», «PLAN», Аляксандра Памідорава ды іншых, пройдзе ўвечары
25 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор.
Канцэрт і мітынг, названыя «Песьні Свабоды», прысьвечаны 15-й гадавіне
наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце
Беларусі
Радыё Свабода
|