|    Пра гэта паведамілі ў крымінальным вышуку сталічнай 
              міліцыі. Паводле міліцыянтаў, сьледчыя, якія расьсьледуюць крымінальную 
              справу аб зьнікненьні маладога перакладчыка, дагэтуль расьсьледуюць 
              самыя розныя вэрсіі зьнікненьня Антона Тараса і не аддаюць перавагу 
              ніводнай. 
            Нагадаем, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў малады перакладчык 
              Антон Тарас зьнік 21 ліпеня. У міліцыі казалі пра сямейныя праблемы 
              Антона Тараса напярэдадні ягонага зьнікненьня. Вядома таксама, што 
              падчас сакавіцкіх падзеяў у Менску ён быў арыштаваны і адбыў 11 
              сутак у турме на Акрэсьціна, таму не выключаецца і вэрсія, зьвязаная 
              з палітыкай. Частка людзей зьнікае і з крымінальных прычынаў, кажуць 
              у менскай міліцыі. Абвяшчэньне Антона Тараса ў міжнародны вышук 
              міліцыя патлумачыла зьвесткамі, паводле якіх ён мог патрапіць за 
              мяжу. 
             
              Алег Грузьдзіловіч 
              Радыё Свабода 
                       
               
             |