|    «Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы» й 
              «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» прынялі зварот з асуджэньнем 
              крымінальных справаў, распачатых на «Малады Фронт» і патрабаваньнем 
              вызваліць незаконна асуджаных лідэраў МФ — Паўла Севярынца й Артура 
              Фінькевіча. Свае подпісы пад зваротам паставілі Зянон Пазьняк, Сяргей 
              Навумчым, Івонка Сурвіла й іншыя вядомыя дзеячы.  
            Як зазначыў каардынатар акцыі, лідэр «Згуртаваньня беларускай моладзі 
              ў Амэрыцы» Андрэй Чыж, мерапрыемства мела на мэце падтрымаць маральна 
              й духоўна маладафронтаўцаў, што незаконна асуджаныя беларускім рэжымам 
              і тых актывістаў арганізацыі, каторыя знаходзяцца пад крымінальным 
              перасьледам. 
              
            Прэс-служба МФ 
            
                       
               
             |