Прэс-канфэрэнцыя з удзелам актывістаў грамадзянскай
ініцыятывы па назіраньню выбарамі «Партнэрства» Аляксандрам Шалайка
і Энірай Браніцкай пройдзе 5 верасня ў 11.00 ў сядзібе партыі БНФ
«Адраджэнне». На сустрэчу прыйдуць родныя і блізкія палітвязняў
— маці зняволенага актывіста «Партнэрства» Мікалая Астрэйкі і жонка
Цімафея Дранчука Вольга Анцыповіч, а таксама праваабаронцы Валянцін
Стэфановіч, Алег Волчак, Людміла Гразнова, Валеры Шчукін, грамадскія
дзеячы Анатоль Вярцінскі і Лявон Баршчэўскі.
Справа «Партнэрства» доўжыцца з 21 лютага 2006 года. Двое актывістаў
выйшлі на волю. Двое застаюцца за кратамі. Прысуд Ц.Дранчуку і М.Астрэйку
яшчэ не ўступіў у сілу. Разгляд касацыйнай скаргі плануецца на 15
верасня ў гарадскім судзе Мінска.
Хартия-97
|