У Лідзе забаранілі мітынг «За свабоду і незалежнасць»
7 сентября 2006

Лідскі гарвыканкам адмовіўся даць дазвол на правядзенне 16 верасня мітынгу «За свабоду і незалежнасць». У ім мусіў узяць удзел лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч.

Чыноўнікі абгрунтоўваюць сваю адмову тым, што на стадыёне, дзе планаваўся мітынг, будуць адбывацца спартовыя мерапрыемствы. Арганізатары акцыю збіраюцца падаць заяўку на правядзенне мітынгу ў іншы час і ў іншым месцы, паведамляе прэс-служба Партыи БНФ.