|    Лiст з такiмi пытаннямi ў апошнi дзень жнiўня 
              Аб`яднаная грамадзянская партыя даслала на iмя А.Лукашэнкi. АГП 
              патрабуе, каб 16 верасня А.Лукашэнка праз сродкi масавай iнфармацыi 
              праiнфармаваў грамадскасць аб вынiках расследавання гвалтоўных знiкненняў 
              Вiктара Ганчара, Юрыя Захаранкi, Анатоля Красоўскага i Дзмiтрыя 
              Завадскага. «Настаў час альбо чэсна сказаць, што здарылася сем гадоў 
              таму з лiдэрамi палiтычнай апазiцыi, а таксама iх калегамi, альбо 
              прызнаць сваю бездапаможнасць i незацiкаўленасць у раскрыццi гэтых 
              злачынстваў», — гаворыцца ў звароце. 
            «Пры той колькасцi матэрыялаў i дакументаў, якiя былi надрукаваныя 
              ў сродках масавай iнфармацыi, а таксама дастатковай наяўнасцi сведкаў 
              рабiць выгляд глуханямога сляпца — значыць публiчна пацвярджаць 
              сваю датычнасць да палiтычных забойстваў», — гаворыць старшыня АГП 
              Анатоль Лябедзька. 
            — Я разумею, што хутчэй за ўсё наш лiст пакiнуць без адказу, — 
              сказаў Анатоль Уладзiмiравiч у iнтэрв`ю «Народнай волi». — У мяне 
              ёсць такi сумны вопыт супрацоўнiцтва з Аляксандрам Рыгоравiчам, 
              калi той нават публiчна абяцаў нешта зрабiць, але не трымаў слова. 
              У прыватнасцi, гэта датычыцца дзейнасцi вядомага фонду Махмуда Эсамбаева. 
              Лукашэнка на сесii парламента прылюдна паабяцаў, што прадставiць 
              матэрыялы наконт дзейнасцi гэтага фонду ў Беларусi, але... Таму 
              мы не цешым сябе iлюзiяй, што атрымаем адказ ад самога Лукашэнкi 
              цi ад кагосьцi з высокапастаўленых чыноўнiкаў наконт гвалтоўнага 
              знiкнення Вiктара Ганчара i Анатоля Красоўскага. Аднак 16 верасня 
              — гэта нагода яшчэ раз нагадаць аб тым, што здарылася. Нагадаць 
              аб тым, што ёсць такая праблема. Я лiчу, што калi пастаянна бiць 
              у званы, то iх голас нарэшце пачуюць... 
            — У дзень знiкнення Захаранкi, Ганчара, Красоўскага i Завадскага 
              людзi традыцыйна прыходзiлi на Кастрычнiцкую плошчу...  
            — Не будзе выключэння i на гэты раз. Наша месца ў гэты дзень на 
              плошчы, бо мы памятаем... 
            — Скажыце, Аб`яднаная грамадзянская партыя ўласнымi сiламi праводзiць 
              пошук дадатковай iнфармацыi па гэтых справах?  
            — Я лiчу, што матэрыялаў i доказаў ужо дастаткова для таго, каб 
              пачынаць судовы працэс. Калi не ў Беларусi, то ў Еўропе. 
            — Пра мiжнародны судовы працэс кажуць ужо не першы год. Наколькi, 
              па-Вашаму, вялiкая верагоднасць таго, што ён адбудзецца?  
            — Мiжнародны грамадскi суд абавязкова адбудзецца. I адно з галоўных 
              пытанняў, якое будзе разглядацца падчас працэсу, — гэта гвалтоўныя 
              знiкненнi i палiтычныя забойствы апанентаў беларускага рэжыму. Я 
              не маю нiякiх сумненняў на гэты конт. Беларускаму юрыдычнаму суду 
              застанецца толькi падтрымаць прысуд. Я не веру ў тое, што беларуская 
              ўлада не датычная да знiкненняў гэтых людзей. Калi за сем год яна 
              не знайшла злачынцаў, не расследавала належным чынам гэтыя знiкненнi, 
              значыць, яна сама мае да iх дачыненне... 
            З архiва «Народнай волi» 
            Старшыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Вiктар Ганчар i бiзнесмен 
              Анатоль Красоўскi не вярнулiся дадому 16 верасня 1999 года. Яны 
              разам вярталiся з лазнi па вулiцы Фабрычнай. Пазней недалёка ад 
              месца iх гвалтоўнага знiкнення былi знойдзены асколкi шкла джыпа 
              «Чероки”, якi належаў Красоўскаму. 
            З матэрыялаў крымiнальнай справы №110351: 
            «Пры аглядзе месца здарэння — тэрыторыi, прылягаючай да будынка 
              лазнi па вул.Фабрычнай, 20а, — на асфальтавым пакрыццi дарогi, якая 
              вядзе ад лазнi на вул. Фабрычную, былi знойдзены асколкi шкла белага 
              i жоўтага колеру, восып празрыстага шкла i бурыя плямы, падобныя 
              на кроў. Знойдзены таксама сляды тармажэння аўтамашыны i след яе 
              ўдару аб дрэва, з якога ўзяты ўзоры фарбы чырвонага колеру». 
            Як паказала экспертыза, шкло i фарба сапраўды належаць машыне Красоўскага. 
              А «бурыя плямы, падобныя на кроў», — па заключэннi экспертаў — кроў 
              чалавека групы 0 (1). Геномная экспертыза з верагоднасцю 99,9998% 
              устанавiла, што кроў належыць Вiктару Ганчару. 
            У сродках масавай iнфармацыi паведамлялi, што знайшоўся сведка, 
              якi ў дзень знiкнення Ганчара i Красоўскага каля лазнi бачыў чырвоную 
              БМВ, у якой сядзелi тры чалавекi. А жанчына, якая працавала ў лазнi, 
              узгадала, што чула крыкi аб дапамозе, шум, мужчынскiя галасы... 
            З заключэння следчай групы: 
            «З вялiкай верагоднасцю можна зрабiць вывад аб тым, што аўтамашына 
              Красоўскага А.С. была спынена пры выездзе з лазнi. Пасля чаго А.Красоўскi 
              i В.Ганчар насiльна былi скрадзены нявысветленымi асобамi i звезены 
              ў невядомым накiрунку. Аднак у ходзе следства не высветлены далейшы 
              лёс Ганчара, Красоўскага, а таксама асоб, якiя iх скралi». 
            З рапарта былога кiраўнiка Галоўнага ўпраўлення Крымiнальнай 
              мiлiцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi генерала Мiкалая Лапацiка: 
            «Акцыя захопу i далейшага знiшчэння Захаранкi ажыццяўлялася групай 
              ваеннаслужачага спецназа на чале з Паўлiчэнкам (камандзiр ваеннай 
              часцi 3214). Па аналагiчнай камбiнацыi 16.09.1999 года Паўлiчэнка 
              i яго група правялi акцыю захопу i знiшчэння В.Ганчара i А.Красоўскага. 
              Мяркуемае месца пахавання трупаў — спецучастак на Паўночных могiлках”. 
            Як сцвярджае былы кiраўнiк СIЗА №1 Алег Алкаеў, Ганчар, Красоўскi 
              i Захаранка былi забiты з так званага расстрэльнага пiсталета, якi 
              выдаваўся па загадзе былога мiнiстра ўнутраных спраў Ю.Сiвакова. 
            З даклада спецдакладчыка Хрыстаса Пургурыдэса: 
            «Расстрэльны пiсталет, якi захоўваўся ў спадара Алкаева, якi ажыццяўляў 
              у Беларусi смяротныя пакараннi, двойчы выдаваўся ў перыяды, якiя 
              супадаюць са знiкненнямi Захаранкi 7 мая 1999 года, Ганчара i Красоўскага 
              16 верасня 1999 года. 
            Улады не могуць прадставiць альтэрнатыўнага тлумачэння часовых 
              канфiскацый пiсталета». 
                       
               
             |