|    65 актывістаў беларускай апазіцыі, якія ў выніку 
              рэпрэсій улады, засталіся без працы і знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным 
              стане, атрымалі магчымасць часовай працы ў Польшчы. Дазвол на працу 
              атрыманы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гэтай краіны 
              грамадскім камітэтам абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», які дзейнічае 
              пры падтрымцы лідэра аб’яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча. 
            Працаваць беларусы будуць у адной з будаўнічых кампаній у Варшаве 
              і Мазавецкім ваяводстве. 
             Камітэт абароны «Салідарнасць» вядзе таксама перамовы аб часовым 
              працаўладкаванні палітрэпрэсаваных у Літве. 
              
            Пресс-служба Александра Милинкевича 
             
                       
               
             |