|    Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» 
              Міколу Астрэйку і Цімафея Дранчука арыштавалі разам з Энірай Браніцкай 
              і Аляксандрам Шалайкам 21 лютага. Іх абвіначвалі ў кіраваньні арганізацыяй, 
              якая парушае правы і інтарэсы грамадзян, а таксама ў падрыхтоўцы 
              тэрактаў з мэтай зьмены канстытуцыйнага ладу. 
             Але Суд Цэнтральнага раёну Менску судзіў іх толькі за ўдзел у 
              незарэгістраванай арганізацыі. Эніра і Аляксандар выйшлі на волю 
              пасьля 6 месяцаў адбыцьця пакараньня. Паводле прысуду Цімафей Дранчук 
              правядзе ў месцах пазбаўленьня волі яшчэ 5 месяцаў, а Мікола Астрэйка 
              — амаль паўтара гады.  
            15 верасьня ў менскім судзе будзе разгледжаная апэляцыя актывістаў 
              «Партнэрства» на прысуд раённага суду, іх сваякі спадзяюцца, што 
              Астрэйка і Дранчук выйдуць на волю.  
            У Цімафея Дранчука за час ягонага знаходжаньня пад вартай нарадзіўся 
              сын. А ў сям’і Міколы Астрэйкі днямі чакаюць нараджэньне дзіцяці. 
               
             
             
              Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
                    
                       
               
             |