|    У сераду, 13 верасьня, а 13-й гадзіне паводле 
              менскага часу на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя 
              са Сьвятланай Завадзкай. Свае пытаньні Сьвятлане вы можаце задаць 
              ужо цяпер на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum 
             Былы муж Сьвятланы Завадзкай, журналіст Зьміцер Завадзкі, зьнік 
              7 ліпеня 2000 году. Паводле беларускай апазыцыі і міжнародных праваабарончых 
              арганізацыяў, да гэтага маюць дачыненьне высокія беларускія службоўцы. 
             
            Сьвятлана Завадзкая – адна зь лідэраў арганізацыі «Мы памятаем», 
              у лютым 2006 году разам з Ірынай Красоўскай яна была прынятая ў 
              Белым доме прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.  
              
            Радыё Свабода 
                    
                       
               
             |