|    Увечары 16 верасня ў Карлкузе, Арэбра і шмат якіх 
              іншых гарадах Швецыі запаліліся свечкі на ўспамін па зніклых беларускіх 
              палітыках і ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. 
             Удзельнікамі акцый сталі прадстаўнікі Партыі БНФ і Аб’яднанай 
              грамадзянскай партыі разам са сваімі шведскімі партнерамі. Напярэдадні 
              выбараў у Швецыі выказаць салідарнасць з Беларуссю прыйшлі прадстаўнікі 
              правацэнтрысцкай кааліцыі на чале з партыяй «Мадэратэ», прадстаўнікі 
              маладзёвых арганізацыі ды простыя шведы. 
             Шведскія палітыкі распавялі прысутным пра стан дэмакратыі ў Беларусі 
              і развіцце адносін паміж краінамі, а беларусы адказалі на шматлікія 
              пытанні прысутных. 
               
             
            
            Прэс-служба АГП 
                    
               
               
             |