|    У Дзень беларускай салідарнасці, 16 верасьня, 
              грамадзкія актывісты Гомеля зладзілі акцыю па інфармаваньню насельніцтва 
              з нагоды сёмай гадавіны зьнікненьня вядомага беларскага палітыка 
              Віктара Ганчара і ягонага сябра, прадпрымалніка Анатоля Красоўскага. 
              Нагадаем, гэтае відавочна палітычнае злачынства дагэтуль нераскрытае. 
              Актывісты дзеля інфармаваньня абралі форму расклейкі афіш, якія 
              і зьявіліся адначасова ў розных раёнах Гомеля. 
            А 22 гадзіне ў Цэнтральным парку актывісты «Маладога фронта» зладзілі 
              флэш-моб «Сьвечкі Салідарнасьці». Моладзь ушанавала памяць зьніклых 
              і забітых людзей, а таксама выказала салідарнасьць з тымі, на каго 
              аказваецца маральны і эканамічны ціск па палітычных матывах. 
                       
               
             |