|    Некалькі сотняў чалавек прыйшло ўчора на заклікі 
              Маладога Фронту й лідэра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра 
              Мілінкевіча на плошчу Кастуся Каліноўскага, каб выказаць Салідарнасьць 
              з палітвязьнямі й зьніклымі палітыкамі Беларусі.  
            Як толькі ўздоўж плошчы ўтварыўся ланцуг Салідарнасьці, ланцуг 
              неабыякавасьці да тых жудасных падзеяў, што адбываюцца на нашае 
              з Вамі зямлі, некалькі дзесяткаў прысутных супрацоўнікаў КДБ, АМАПУ 
              й міліцыі пачалі адціскаць людзей да Палацу Рэспублікі, дзе ўжо 
              былі падрыхтаваныя аўтобусы. Такім чынам акцыя была разагнаная пасьля 
              некалькіх хвілінаў таго, як пачалася. Сьвечкі Салідарнасьці і партрэты 
              зьніклых ізноў сталі сур'ёзнаю пагрозаю, дзя існаваньня дыктатарскага 
              рэжыму. Знайсьці прычыны й сэнс у дзеяньнях тых, хто аддаваў учора, 
              як і раней загады на тое, каб разагнаць людзей, якія мірна нагадвалі 
              беларусам аб тым, што ў Беларусі зьнікаюць людзі, немагчыма. Партрэты 
              й сьвечы — гэта частка праўды, якая зьяўляецца галоўным ворагам 
              беларускае ўлады. 
              
            Прэс-служба МФ 
                       
               
             |