|    Дэпутат Эўрапарлямэнту, сябра Дэлегацыі парлямэнту 
              ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю, прафэсар Барбара Кудрыцка пацьвердзіла 
              для нашага радыё інфармацыю аб тым, што сьпіс беларускіх чыноўнікаў, 
              якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, будзе ў бліжэйшым 
              часе пашыраны. 
             (Кудрыцка: ) «Візавыя абмежаваньні Эўразьвяз хоча пашырыць на 
              4 асобы. Хаця дакладныя прозьвішчы пакуль невядомыя, гэта напэўна 
              будуць людзі, зьвязаныя з выракам у справе Аляксандра Казуліна – 
              яго пасадзілі толькі за тое, што ён знаходзіцца ў апазыцыі да цяперашняга 
              беларускага прэзыдэнта. Цяпер гэтае пытаньне ўзгадняецца з усімі 
              краінамі Эўрапейскага зьвязу. Рашэньне павінна быць прынятае хутка 
              — ня думаю, што пазьней чым праз два — тры тыдні». 
              
            Радыё Свабода 
                       
               
             |