|    22 верасня ў Салігорску прайшоў пэрформанс «Лыжня-2006». 
              Салігорцы спаборнічалі ў майстэрстве ездзіць на лыжах па цэнтральных 
              вуліцах горада. У «Лыжне-2006» прыняў удзел чалавек, вельмі падобны 
              на Аляксандра Лукашэнку...  
            Гэты чалавек ездзіў на лыжах разам з «ахоўнікамі», а суправаджалі 
              яго «прыхільнікі» з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Правядзенню 
              спартовага мерапрыемства перашкаджалі «супрацоўнікі міліцыі», якія 
              паўсюль сьледвалі за ім. Нарэшце, галоўны лыжнік фінішыраваў першым 
              каля помніку Леніна пад бурныя авацыі «прыхільнікаў».  
            Негледзячы на пільных маладых людзей з рацыямі, прэс-службе Маладога 
              Фронту ўдалося ўзяць у «чэмпіёна» кароткае інтэрвью.  
            «Я ў добрай фізічным стане і канешне, адсутнасьць канкурэнтаў маёй 
              асобе ў Беларусі дазволілі мне перамагчы. Гэта перамога для мяне 
              прынцыповая. Я ніколі ў жыцьці не прайграваў, гэта тычыцца як лыжні, 
              так і хакею.  
            Сёньня ў мяне добры настрой. Хутка «Дажынкі», сьвята ўраджаю. Тым 
              больш колькасць сябраў БРСМ няўклонна расьце. І пасьля візіту ў 
              Кубу, я адчуваю сабе значна лепш, у сьвеце ёсць дыктатары, якія 
              мяне падтрымліваюць», — зазначыў чалавек, вельмі падобны на Лукашэнку. 
                       
               
             |