Моладзевага актывіста 16 верасьня затрымалі 
                      байцы спэцназу, калі ён вяртаўся з канцэрту ў рамках Джынсавага 
                      фэсту. Міхаіла Субача абвінавацілі з дробным хуліганстве. 
                     18 верасьня ў судзе Савецкага раёну Менску адбылося першае 
                      паседжаньне ў гэтай справе. Судзьдзя Аксана Рэлява заслухала 
                      Міхаіла і сьведак з боку абароны і перанесла разгляд справы 
                      на 19 верасьня, паколькі ў суд не прыйшлі сьведкі з боку 
                      міліцыі.  
                    19 верасьня Міхаіл Субач у суд не з’явіўся, спаслаўшыся 
                      на хваробу. Такім чынам разгляд справы ізноў быў перанесены 
                      на 25 верасьня. 
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |