|    Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за апошні 
              год пагардзілася. Такую думку ў інтэрвью з журналістамі 27 верасня 
              выказаў спецыяльны дакладчык Савета ААН па правах чалавека Адрыян 
              Северын. У прадстаўленым у аўторак Савету ААН па правах чалавека 
              дакладзе пра сітуацыю ў рэспубліке А. Северын звярнуў асаблівую 
              ўвагу на прэзідэнскія выбары, якія прайшлі ў сакавіку. Спецдакладчык 
              падкрэсліў, што не можа назваць выбары сумленнымі і свабоднымі. 
              У дакладзе ён таксама казаў аб арыштах прадстаўнікоў беларускай 
              апазіцыі і СМІ і аб выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай 
              апазіцыі і журналістаў. 
            А. Северын асабліва падкрэсліў, што ўсю прадстаўленную ў дакладзе 
              інфармацыю старанна правяралі розныя структуры Савета ААН па правах 
              чалавека. «Нашы вынікі поўнасцю супалі,» — заявіў спецдакладчык. 
            Субяседнік БелаПАН выказаў шкадаванне, што не ўсе члены Савета 
              ААН па правах чалавека згадзіліся з яго меркаваннем аб сітуацыі 
              ў Беларусі. Так прадстаўнік Кубы назваў Беларусь «раскошнай краінай, 
              дзе захоўваюцца ўсе права чалавека». У сваю чаргу А. Северын падкрэсліў, 
              што «Беларусь — гэта еўрапейская краіна і адносіны тут да праў чалавека 
              павінны быць адпаведнымі». 
            У сваіх рэкамендацыях краінам — членам ААН і Еўрапейскаму саюзу 
              А. Северын адзначыў, што памылкова «патрабаваць ад Беларусі якіх-небудзь 
              палітычных змен, але неабходна дамовіцца аб змяненні паводзін датычна 
              супрацоўніцтва». Беларускія улады не супрацоўнічаюць з А. Северынам 
              з моманту яго назначэння спецдакладчыкам па сітуацыі датычнай да 
              правоў чалавека Ў Беларусі ў 2004 годзе. 
            Субяседнік БелаПАН не стаў разважаць аб перспектывах падаўжэння 
              яго мандату. Ён толькі падкрэсліў, што «рашэнне аб гэтым пакуль 
              не прынята». А. Северын паведаміў, што ў выпадку прадлення яго паўнамоцтваў 
              у якасьці спецдакладчыка па Беларусі ён плануе і далей сачыць за 
              сітуацыяй у рэспубліке, сустракацца з прадстаўнікамі краіны, каб 
              атрымаць інфармацыю «з першых рук». 
            Афіцыйныя вынікі абмеркавання даклада А. Северына будуць апублікаваны 
              ў бліжайшы час.  
            Як паведамлялась раней, замест працэдуры назначэння тэматычных 
              спецдакладчыкаў савет ААН па правах чалавека плануе ўвесці механізм 
              універсальнага краіннага агляду. Час ад часу ў кожнай стране ў супрацоўніцтве 
              з урадам будзе праводзіцца поўны тэматычны аналіз. Да канца года 
              спецыяльная працоўная группа плануе прадставіць рэкамендацыі па 
              мэтазгоднасці працягу кожнага мандату. 
             
                       
               
             |