|    Некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў выйшлі 
              29 верасня а 8 гадзіне вечара на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з 
              партрэтамі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых палітыкаў. 
             
              Удзельнікі акцыі прастаялі на плошчы ня больш пяці хвілінаў, потым 
              іх сталі затрымліваць байцы АМОНу. Зараз затрымана як мінімум 5 
              чалавек, некалькі непаўнагадовых ужо адпусьцілі. Вядомыя прозьвішчы 
              некаторых затрыманых Сакалова Вольга, Мікалай Сяргеенка, Ільля Шчарбінскі, 
              Аляксандр Сцепаненка, Яна Карновіч. 
               
             
            Радыё Свабода 
               
               
             |