У Жлобіне школьнікаў выклікаюць у райвыканкам за сьвечкі

05.10.2006

Сёньня адміністрацыйная камісіі Жлобінскага райвыканкаму пад старшынёўствам Аляксандра Губарэвіча разгледзела пратаколы на трох старшаклясьнікаў. Іх вінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак на шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку. Таксама іх абвінавацілі ў правядзеньні 16 верасьня несанкцыянаванага пікету салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі.

На камісію выклікалі двух школьнікаў — Андрэя ды Аляксея. Ім вынесьлі папярэджаньні. Да трэцяга школьніка позва ў райвыканкам чамусьці не дайшла.

Старшаклясьнікі бралі ўдзел у вёрасьнёўскай акцыі салідарнасьці “Запалі сьвечку”, зладжанай на бульвары Мэталюргаў Жлобіна. Тады міліцыя затрымала маладых удзельнікаў акцыі. Аднак затрыманьнем справа ня скончылася.

Распавядае жлобінскі школьнік, адзін з удзельнікаў верасьнёўскай акцыі салідарнасьці:

(Школьнік: ) «Прыйшла да нас ідэоляг з райвыканкаму, спадарыня Няхай. Яна прыйшла ў школу да завуча. Нас зьнялі з урокаў, мы прыйшлі ў кабінэт, і яна спрабавала нам прыпісаць, што мы нібыта гэта ўсё й арганізавалі. Яна і склала гэты пратакол. Канечне, гэта палітычная справа. Улады ўсяго баяцца».