|    8 кастрычніка актывісты салігорскага «Маладога 
              Фронта» правялі пікет у падтрымку палітвязьняў. Каля цэнтральнай 
              плошчы моладзь павесіла транспаранты з надпісамі «Беларусь — не 
              турма» і «Свабоду палітвязьням» і раздавала мінакам улёткі з інфармацыяй 
              пра палітзьняволенных лідэраў моладзевага руху Зьмітра Дашкевіча 
              і Паўла Красоўскага. 
            Таксама ва ўлётках меўся заклік праявіць салідарнасьць з маладымі 
              вязьнямі 16 кастрычніка і падтрымаць Зьмітра і Паўла, напісаўшы 
              ім ліст. 
            Нагадаем, што лідэры «Маладога Фронта» зараз знаходзяцца ў турмах. 
              Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны 15 верасьня і знаходзіцца ў адным 
              з менскіх СІЗА. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраваннай 
              арганізацыі. Паўла Красоўскага затрымалі на мінулым тыдні і беспадстаўна 
              абвінавачваюць у дачыненьні да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе. 
             
               
            Прэс-служба МФ 
               
             |