|    На сядзібе Партыі БНФ адбылося паседжаньне працоўнай 
              групы кампаніі ў абарону палітвязьняў. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі 
              сытуацыю, якая склалася вакол моладзевых лідэраў Зьмітра Дашкевіча 
              і Паўла Красоўскага, а таксама заплянавалі шэраг акцыяў.  
            У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі незарэгістраванага «Маладога 
              фронту», моладзі БНФ, Партыі БНФ, Камітэту ў абарону рэпрэсаваных, 
              АГП, прадпрымальніцкага руху, праваабронцы. Сяржук Лісічонак распавёў 
              пра распачатую кампанію ў інтэрнэце, флэшмобы ў Менску і рэгіёнах, 
              а таксама падзяліўся меркаваньнямі наконт наступных акцыяў: «Флэшмоб, 
              які мы ладзілі ў суботу, ня ўдаўся. Міліцыі было нашмат больш, чым 
              удзельнікаў акцыі. Гэта значыць, на будучыню акцыі трэба рыхтаваць 
              шырокімі сіламі, а не адной арганізацыяй».  
            На сустрэчы журналіст Генадзь Барбарыч зачытаў ліст ад Зьмітра 
              Дашкевіча, у якім той скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня. Паводле ліста, 
              Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў адной камэры зь 15 зьняволенымі, 
              сярод якіх хворы на сухоты, гепатыт і СНІД. Юрыстамі ПЦ «Вясна» 
              ўжо складзены і дасланы зварот пра парушэньне міжнародных нормаў 
              утрыманьня зьняволеных у лёнданскі офіс Amnesty International, у 
              Міжнародную арганізацыю і фэдэрацыю праваабаронцаў. Падобныя звароты 
              будуць накіраваныя у Чырвоны крыж, у ААН, АБСЭ. 
             
            ПЦ «Вясна»  
               
               
             |