|    Толькі што ПЦ «Вясна» стала вядома, што акрамя 
              выбухаў у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году жодзінскага актывіста 
              Паўла Красоўскага падазраюць у двух крымінальных эпізодах за 1999 
              год згодна з артыкулам 139 ч.2, пункты 7, 8,16: («забойства, спалучанае 
              са згвалтаваньнем ці гвалтоўнымі дзеяньнямі сэксуальнага характару; 
              з мэтай схаваць іншае злачынства ці аблегчыць яго зьдзяйсьненьне; 
              зладжанае асобай, якая раней зьдзйсьніла забойства»).  
            Санкцыяй па дадзеным артыкуле прадугледжваецца пажыцьцёвае зьняволеньне 
              ці сьмяротнае пакараньне. Допыт Красоўскага працягваецца.  
               
            ПЦ «Вясна» 
                       
               
             |