15 кастрычніка толькі на некалькі гадзін 
                      у Менск прыляцелі тры выдатныя еўрапейскія музыкі і прамоўтэры: 
                      немец Фларыян Келлер, брытанец Роберт Луіс і ірландец Майкл 
                      Донах`ю. З`яўленне ў Беларусі музыкаў такога ўзроўня — беспрэцэндэнтны 
                      выпадак, асабліва ўлічваючы той факт, што мэтай іх прыезду 
                      стала маральная падтрымка беларускіх незалежных музыкаў 
                      і выяўленне салідарнасці з Беларуссю. 
                    Напярэдадні Дня салідарнасці, які праводзіцца ў Беларусі 
                      і за мяжой у 16 дзень кожнага месяца, музыкі сустрэліся 
                      з беларускім калегамі — прадстаўнікамі незалежнай беларускай 
                      сцэны, а таксама з сваякамі і сябрамі палітвязняў і зніклых 
                      беларускіх палітыкаў. 
                    Роберт Луіс, кіраўнік аднаго з вядучых джаз-фанкавых лэйблаў 
                      Брытаніі — Tru Thoughts —– на пытанне аб тым, чаму ён прыехаў 
                      у Беларусь адказаў: «Музыка — мастацтва, якое змяняе свядомасць, 
                      і таму большасць музыкаў — гэта грамадска актыўныя людзі. 
                      Выступаючы ў Брытаніі, практычна са ўсіх выступаў мы пералічваем 
                      частку ганарараў у фонд Amnesty International, у Чырвоны 
                      крыж, у дзіцячыя фонды. Я ведаю пра тое, што адбываецца 
                      ў Беларусі, і не магу заставацца абыякавым да гэтага. Адразу 
                      пасля вяртання дахаты я займуся арганізацыяй выступаў у 
                      падтрымку Беларусі». 
                    Пасля гутаркі з дачкой выкрадзенага грамадскага дзеяча 
                      Анатоля Красоўскага, Валерыяй, адзін з вядучых funk дзі-джэяў 
                      Фларыян Келлер, сказаў: «Калі сустракаешся з беларусамі 
                      і чуеш рэальныя гісторыі аб тым, што адбываецца ў вашай 
                      краіне, цябе не пакідае пачуццё ірэальнасці. Немагчыма паверыць 
                      у тое, што гэта адбываецца ў Еўропе». 
                    Еўрапейскія зоркі сустракаліся з беларускімі незалежнымі 
                      музыкантамі, якім выказалі словы падтрымкі. «Сёння для нас 
                      вельмі важна адчуваць салідарнасць калегаў з іншых краін. 
                      Вядома, цяжка растлумачыць людзям, якія жывуць у цывілізаваным 
                      свеце, што ў пачатку XXI стагоддзя для музыкаў зачыненыя 
                      эфіры радыёстанцый і тэлеканалаў. Але мы павінны прайсці 
                      гэты шлях, а падтрымка такіх музыкаў пераконвае нас у тым, 
                      што мы ідзем у правільным накірунку», — падзяліўся ўражаннямі 
                      ад сустрэчы з еўрапейскімі калегамі лідэр беларускай групы 
                      «Крама» Ігар Варашкевіч. 
                    У ноч з 15 на 16 кастрычніка музыкі выступілі на сцэне 
                      аднаго з менскіх клубаў, дзе кожны з іх адыграў гадзінны 
                      сэт. Клуб ледзь змясціў жадаючых наведаць канцэрт — пачуць 
                      еўрапейскіх музыкаў прыйшлі некалькі сотняў беларусаў. «Музыкі 
                      здолелі стварыць атмасферу, якая схіляла ўсіх да абсалютнага 
                      душэўнага камфорту і на нейкі момант нам здалося, што мы 
                      былі не ў таталітарным Менску, а ў камфортным Лондане», 
                      — гаворыць адзін з арганізатараў канцэрту Мікалай Халезін. 
                    На адной сцэне з еўрапейскімі зоркамі выступілі беларускія 
                      музыкі Лаўр DJ Laurel Бержанін і Святлана Сугака, якія прэзентавалі 
                      свой сумесны, беспрэцэндэнтны для Беларусі, праект. Святлана, 
                      у суправаджэнні Лаўра Бержаніна, выканала чатыры кампазіцыі, 
                      тры з якіх — на словы беларускіх паэтаў, а адна — англамоўная 
                      — створаная на аснове тэксту культавай прамовы амерыканскага 
                      грамадскага дзеяча Марціна Лютэра Кінга I Have a Dream. 
                    «Фанк – гэта музыка свабодных людзей, менавіта музыкі фанку 
                      калісьці адмовіліся ад музычных стэрэатыпаў. І калі раней 
                      са свабодай асацыяваліся рок-музыкі, то сёння ў культурным 
                      супраціве знаходзяцца і фанк-музыкі», — гаворыць Лаўр Бержанін. 
                    Візіт еўрапейскіх музыкаў у Менск быў арганізаваны лэйблам 
                      Sounddiving Group і «Свабодным тэатрам» у рамках праекту 
                      «World Musicians for Solidarity with Belarus». 
                    Даведка: 
                    Florian Keller / Germany 
                      Адзін з вядучых funk & rare groove дзі-джэяў у свеце. 
                      Келлер уваходзіць у кангламерат сусветных лідэраў фанк-сцэны. 
                      Адны з лепшых у свеце кампіляцый — Party Keller vol.1-2 
                      — выдадзеныя на самым буйным і перадавым музычным лэйбле 
                      Нямеччыны — Compost Records. У 1991 годзе Keller і яго сябры 
                      Michael Reinboth, а таксама вядучы мюнхенскі меламан Theo 
                      Thoennessen, заснавалі ў Еўропе культавы музычны рух — Eclectic 
                      Freestyle, які атрымаў назву Into Something. Into Something 
                      стала тым рухам, у рамках якога свае першыя сэты і канцэрты 
                      ў Еўропе давалі такія гранды незалежнай танцавальнай сцэны 
                      як Dj Shadow, Unkle, 4 Hero, Kruder&Dorfmeister, Gilles 
                      Peterson etc. 
                    Robert Luis / UK 
                      Кіраўнік аднаго з вядучых джаз-фанкавых лэйблаў у Брытаніі 
                      — Tru Thoughts. На самай прыстыжнай Брытанскай музычнай 
                      цырымоніі BBC Radio One Music Awards быў прызнаны «Лэйблам 
                      2005 года». У склад Tru Thoughts уваходзяць такія сусветна 
                      вядомыя фанк-групы, як брытанкая The Quantic Soul Orchestra, 
                      аўстралійская група The Bamboos, а таксама музыкі Alise 
                      Russel & TM Juke, Bonobo & Treva Whateva, Quantic 
                      & Mr.Scruff etc.  
                    T-woc aka Michael Donohoe / Ireland 
                      Michael калекцыянуе пласцінкі funk, samba, hip-hop и reggae 
                      больш за 10 гадоў. З`яўляючыся нумарам адзін у Ірландыі 
                      дадзеных жанраў, дзі-джэй нядаўна гастраляваў па краіне 
                      ў падтрымку Мad Professor и Eek A Mouse, у дадзены момант 
                      рыхтуе да выхаду альбом, у якім прымуць удзел вядучы MC 
                      — Brother Culture з Брыкстана, і вядомы японскі вакаліст 
                      Katsumi. Mick знаходзіць час на вылучэнне мультымедыйных 
                      і міжнародных незалежных музычных праектаў, з`яўляючыся 
                      аднім з заснавальнікаў вядомага прома-агенцтва ў Ірландыі 
                      — Alphabet Set. 
                     Dj Laurel 
                      Dj Laurel першым у Беларусі стаў паказваць Eclectic Freestyle 
                      і яго акустычны бок у такіх кірунках як Nu-Jazz, Jazz Beats&Breaks, 
                      Afro-Brazilian Grooves, Rare Funk & Soul. Dj Laurel 
                      (Лаўр Бержанін) на працягу сваёй кар`еры зарабіў рэпутацыю 
                      самага паслядоўнага і інтэлектуальнага дзі-джэя Беларусі. 
                      На сённяшні дзень Лаўр афіцыйны прадстаўнік і дыстрыбутар 
                      у Беларусі самога буйнага незалежнага лэйбла кантынентальнай 
                      Еўропы — Compost Records, а таксама партнёр брытанскага 
                      Tru Thoughts і вядучага берлінскага Sonar Kollektiv.  
                    Святлана Сугака  
                      Святлана Сугака — экс-вакалістка групы «Тарпач», пераможца 
                      конкурсу «Басовішча-2005». Уладальніца самой магутнай жаночай 
                      вакальнай атакі на беларускай незалежнай сцэне. 
                       
                    Хартия-97 
                     
                     |