|    16 кастрычніка споўніўся год, як у Польшчы распачалася 
              кампанія салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды ў вядомым сваей 
              прыхільнасцю да Беларусі варшаўскім клюбе «Рэмонт» адбылося два 
              мерапрыемства. На пачатку адбылася мультымедыйная прэзентацыя кампаніі 
              «16” у Польшчы, падчас якой былі прадстаўлены фотаздымкі і відэа 
              з акцыяў, якія адбываліся на працягу года. У другой палове мерапрыемства 
              адбыўся канцэрт беларускамоўнага хіп-хоп праекту «Чырвоным па Белым», 
              які выклікаў хвалю пазытыўных эмоцыяў у прысутных беларусаў, а таксама 
              палякаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў «Звяз у падтрымку 
              дэмакратыі ў Беларусі». 
            Акцыі салідарнасці прайшлі таксама ў шматлікіх гарадах Польшчы. 
             
            У Белай Падлясцы мясовыя беларусы-студэнты запалілі сямбалічныя 
              чырвоныя і белыя знічы пад кансулятам РБ. 
            У Гданьску маладыя беларусы і палякі зладзілі шэсьце па цэнтральнай 
              вуліцы ў Старым горадзе, якое скончылася пад бюро Леха Валенсы, 
              дзе былі запалены сымбалічныя знічы. Акцыя выклікала вялікую зацікаўленасьць 
              мясцовай прэсы. 
            У Кракаве 20 чалавек сабраліся ля Новага Калегіюма і прайшлі маршам 
              да помніка Адаму Міцкевічу, дзе запалілі знічы і прымацавалі да 
              помніка партрэты беларускіх палітвязняў і зніклых палітыкаў.  
            Ва Уроцлаве беларускія і польскія студэнты наладзілі шэсьце з бел-чырвона-белымі 
              сьцягамі і запалілі знічы.  
            У Познані некалькі беларускіх студэнтаў запалілі знічы пад помнікам 
              Адаму Міцкевічу, ушаноўваючы тым самым памяць зніклых і аддаючы 
              даніну павагі беларусім змагарам.. 
            У Любліне пад помнікам Люблінскай Вуніі некалькі дзясяткаў беларусаў 
              і палякаў запалілі знічкі салідарнасці з беларускім змагарамі. Пасля 
              адбыўся паказ фільму Паўла Шарамета «Дзікае Паляванне-2» аб зніклых 
              беларускіх апазыянерах. 
               
            Хартия-97 
               
               
               
             |